Мачулішчы чакае маштабная праверка

11 сентября 2013

Сёння на гарачую лінію губернатара Мінскай вобласці Барыса Батуры паступіла некалькі скаргаў з гэтага гарадскога пасёлка. Жыхароў хвалююць праблемы з транспартам, добраўпарадкаваннем, пастаянныя перабоі з вадой. А мясцовай уладзе жыхары і зусім выказалі вотум недаверу. Старшыня аблвыканкама паабяцаў асабіста прыехаць у Мачулішчы на наступным тыдні.


Усяго за гадзіну гарачай лініі да губернатара патэлефанавалі дваццаць шэсць чалавек. Больш за ўсё з Маладзечна.