Лыжная траса ў Вяснянцы рыхтуецца да адкрыцця сезона

8 декабря 2020

Навіна для аматараў зімовых відаў спорту. Мінск у чаканні адкрыцця лыжнага сезона. У найбліжэйшыя дні ў Вяснянцы будзе гатовая пляцоўка для масавага старту. Для мінчан арганізуюць снежныя горкі для катання на цюбінгах і санках. Сама траса ў даўжыню складзе больш за 500 метраў. Калі мінус на вуліцы захаваецца надоўга, дыстанцыю прадоўжаць у некалькі разоў.

Таксама працуе пункт пракату. Сёлета абнавіўся спартыўны інвентар. Катацца можна будзе і ў позні час дзякуючы дадатковаму асвятленню.