Лукашэнка прыняў удзел у сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ

28 октября 2022
Пазачарговая сесія Савета калектыўнай бяспекі АДКБ прайшла сёння па відэасувязі. У ёй прыняў удзел Аляксандр Лукашэнка. Вялікая частка перамоў - за зачыненымі дзвярамі. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі рэакцыю на сітуацыю ў раёне армяна-азербайджанскай мяжы. 

Па выніках перамоў было адзначана, што сітуацыю на армяна-азербайджанскай мяжы разгледзяць на трохбаковай сустрэчы Арменіі, Азербайджана і Расіі. Яна запланавана на панядзелак, 31 кастрычніка. А пасля гэта пытанне  на парадку дня чарговай сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ. Яна пройдзе ў канцы лістапада.