Лепшых працаўнікоў сферы адукацыі адзначылі на форуме ў Мінску

31 августа 2020
Электронная школа, новыя фарматы ў адукацыі, падтрымка маладых спецыялістаў. Гэтыя і іншыя пытанні абмяркоўваліся сёння ў Мінску падчас гарадскога форуму педагагічных работнікаў. Міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка адзначыў, што для вучобы дзяцей і працы педагогаў у краіне створаны ўсе ўмовы. Сертыфікаты гатоўнасці атрымалі ўсе ўстановы адукацыі. У школах і гімназіях для атрымання якаснай адукацыі сфарміравана добрая матэрыяльная база з неабходным абсталяваннем і падручнікамі. Прапрацоўваецца пытанне і стварэння адзінай агульнаадукацыйнай платформы для дыстанцыйнага навучання.

Па традыцыі на форуме адзначылі лепшых працаўнікоў сферы адукацыі сталіцы. Некалькі дзясяткаў дырэктараў, настаўнікаў і выхавальнікаў атрымалі падзякі ад старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай. Нагрудныя знакі "Выдатнік адукацыі" педагогам уручыў міністр адукацыі Ігар Карпенка.