Лепшых работнікаў культуры МІнска ўшанавалі на сцэне Маладзёжнага тэатра

6 октября 2023

Лепшых работнікаў культуры МІнска ўшаноўвалі на сцэне Маладзёжнага тэатра. Узнагароды ад сталічнай мэрыі і іншых профільных устаноў атрымалі прадстаўнікі розных творчых сфер: тэатральнай, музычнай, музейнай і бібліятэчнай. Сярод іх артысты, музыканты, арганізатары культурна-турыстычных мерапрыемстваў, якія сталі трэндам Мінска. Увогуле ў сферы мастацтва ў сталіцы працуюць каля шасці тысяч чалавек.

Дзень работнікаў культуры ў Беларусі адзначаецца паводле традыцыі ў другую нядзелю кастрычніка. Творчым падарункам стаў святочны канцэрт. З удзелам Белдзяржцырка, школы мастацтваў, Новага тэатра.