Міжнародная выстава ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2023 адкрылася 17 мая ў Мінску

17 мая 2023

Міжнародная выстава ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2023 адкрылася 17 мая ў Мінску. Свае дасягненні прадэманстравалі Беларусь, Расія, Кітай і Іран. А дэлегацыі больш як з 30 краін прыехалі ў Мінск у тым ліку для таго, каб ацаніць магчымасці прамысловага патэнцыялу  беларускай дзяржавы.

Канькабежны стадыён "Мінск-Арэны" змясціў 500 узораў ваеннай тэхнікі. 144 з іх  новыя і прадэманстраваны ўпершыню. 64 экспанаты - гэта мадэрнізаваныя ўзоры айчыннага ваенпрама.

Дзяржкамваенпрам упершыню прадэманстраваў баявы модуль "Крэчат" для барацьбы з беспілотнікамі, комплекс радыёэлектроннай барацьбы "Кветка", дапрацаваны гранатамёт "Сапфір" і мадэрнізаваны танк Т-72 БМ2, які хутка паступіць на ўзбраенне.

Пра жалезную ваенную сілу, якая гатова адказаць на любыя выклікі, распавёў Юрый Шаўчук (відэа).