З мінскіх трамваяў зніклі кампостары

11 января 2014

Новая сістэма аплаты праезду ўкаранёная ў сталіцы. Электронныя кампостары, якія віселі яшчэ з кастрычніка, пачалі працаваць. У поўную моц новая сістэма будзе функцыянаваць у лютым. Як плаціць, дзе купіць новыя праязныя і чаму зараз не атрымаецца праехаць зайцам - даведваўся Дзмітрый Цітоў.



На гэтым складзе знаходзяцца кампостары, якіх ужо не ўбачыш ні ў адным трамваі горада Мінска. Паводле падлікаў, іх тут каля 700 штук. Але неўзабаве звыклых дзіраколаў стане больш. Іх дэмантуюць як у аўтобусах, так і ў тралейбусах. Кампостар пластмасавы саступіў месца электроннаму. На прэзентацыі аўтаматызаванай сістэмы аплаты праезду ў кастрычніку мінулага года талоны не прабівалі, а маркіравалі. Цяжка было ўявіць, што электронная каробка запрацуе ўжо ў пачатку 2014-га. Бо старыя дзіраколы дагэтуль па звычцы шукаюць пасажыры, калі заходзяць у салон трамвая.


Юрый Старавойтаў, намеснік галоўнага інжынера па рамонце філіялу Трамвайны парк: У трамвайным парку на гэты момант налічваецца 134 адзінкі рухомых. Дэмантаж кампастароў механічнага ўзору быў здзейснены ў нас за дзве ночы.


Віктар быў першым, хто пратэставаў электронныя кампостары ў трамвайным дэпо. Упэўнены, што грамадзяне лёгка пяройдуць на гэтую сістэму, бо, па сутнасці, нічога не мяняецца. Талончыкі прадаюцца па-ранейшаму. Астатняе - справа звычкі.


Кандуктары ў салонах трамваяў застануцца да лютага, пакуль не пачнуць дзейнічаць электронныя праязныя. Яны прыстасаваныя для другой прылады - валідатара, і падчас уваходу ў транспарт дастаткова проста прыхінуць картку да яго.


Наталля Кліковіч, першы намеснік дырэктара філіялу Агенцтва Мінсктранс: Пасажыр пры ўваходзе ў транспартны сродак абавязаны прыкласці да валідатара электронны аплатны дакумент. У выніку на табло з'яўляецца запіс аплачана.


Калі раней пасажыры, убачыўшы кантралёра з акна, могуць устаць і спакойна прабіць талончык. То зараз рэвізор пры ўваходзе ў салон цалкам блакіруе ўсю сістэму.


Менавіта ў гэтым працэсінгавым цэнтры вучаць кантралёраў, як абыходжацца з новай сістэмай. Калі раней рэвізор прабіваў талончыкі ў пацверджанне праверкі, то зараз будзе прыхінаць прыладу да праязнога і глядзець на дату прабітага талончыка.


Прадстаўнікі Мінсктранса абяцаюць цалкам укараніць сістэму ў аўтобусы і тралейбусы да мая гэтага года. Новая сістэма дасць магчымасць адсочваць паток пасажыраў на асобных кірунках і ўчастках трас. Тым самым можна кантраляваць колькасць транспарту на лініі.