Літаратурны клуб "Выток" у Дзяржынску - лабараторыя творчасці людзей розных узростаў і прафесій

26 октября 2023

Сцены Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі раз на месяц агучваюцца песнямі пад гітару, дыялогамі драматычных пастановак і вершаванай лірыкай на розныя выканальніцкія галасы.

У сапраўдныя сцэнічныя падмосткі залу "храма кніг" пераўтвараюць удзельнікі народнага літаратурнага клуба "Выток"! Людзі розных узростаў і прафесій збіраюцца разам, каб падзяліцца адзін з адным сваімі творчымі знаходкамі: кожны тут пісьменнік і паэт, кожны прыносіць свае творы на суд аднадумцаў, а то і хваліцца сапраўднымі выданымі кніжкамі!

Што ў наш прагматычны, мітуслівы час заахвочвае людзей на пісьменніцтва і сумеснае чытанне, на сустрэчы, на адкрытасць душ? Адказ на гэтае пытанне ў Дзяржынску шукала Наталля Бардзілоўская!

У жыхаркі Фаніпаля Тамары Кашчэвы - традыцыя. Вось ужо 10 гадоў, раз у месяц дзень у дзень яна прыязджае ў Дзяржынск і ідзе ў мясцовую бібліятэку. Зусім не багаты кніжны збор прыцягвае госцю. У гэтай зале - аднадумцы і сябры. Разам чытаюць, спяваюць, танцуюць, абмяркоўваюць справы жыцця і навіны культуры.

Бібліятэкі даўно ўжо перасталі быць простымі кнігасховішчамі. Гэта сапраўдныя культурна-асветніцкія цэнтры, якія збіраюць вакол сябе творчых, актыўных людзей - яны і самі хацелі б духоўна развівацца, і ўсім навакольным несці "цудоўнае-светлае-адвечнае".

Вось менавіта такіх неабыякавых людзей розных узростаў, розных прафесій аб'яднаў літаратурна-паэтычны клуб пры Дзяржынскай цэнтралізаванай сістэме бібліятэк. Гэтыя людзі не па прафесіі - па стане душы нясуць культуру! Мы - на чарговым пасяджэнні аб'яднання. Між іншым, за чвэрць стагоддзя свайго існавання клуб атрымаў статус народнага!

Гэтыя аматары перарастаюць у прафесіяналаў ! Сярод "вытокаўцаў" ёсць аўтары, якіх за дасягненні прынялі ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Пішуць самі і дэкламуюць класікаў. У "Вытоку" зладзілі і свой міні-тэатр - вобразы з айчыннай драматургіі ажываюць, дзякуючы характарным талентам.

Вывучае беларускую мову і ўжо складае на ёй вершы ! Малдаванін Васіль Семянюк прыехаў у Беларусь за жонкай! Яркі чалавек! Не толькі знешнім абліччам і каларытным нацыянальным касцюмам.

Людзі розных узростаў, розных прафесій, хтосьці - на ўздыме кар'еры, а хтосьці на заслужаным адпачынку. Іх яднае паэзія, творчасць, любоў да роднага слова і адчуванне асабістай адказнасці за "культурны партрэт Беларусі".