Асабісты прыём грамадзян у Слуцку правёў губернатар Аляксандр Турчын

25 мая 2022
Будаўніцтва і рамонт жылля, добраўпарадкаванне дарог і стварэнне інфраструктуры. Губернатар Мінскай вобласці Аляксандр Турчын правёў асабісты прыём грамадзян у Слуцку.

Мясцовыя жыхары звярнуліся да кіраўніцтва вобласці з просьбай аб захаванні санітарна-гігіенічных патрабаванняў. Справа ў тым, што абодва заяўнікі пражываюць па вуліцы Парыжскай камуны каля мэблевай фабрыкі. Гараджане не раз скардзіліся на шум і распаўсюджванне выкідаў ад прадпрыемства. Гэтая праблема вырашаецца ўжо некалькі гадоў. Аляксандр Турчын даў даручэнне на працягу трох месяцаў прыняць меры, навесці парадак на фабрыцы і абсталяваць ахоўны экран.

На прыём да губернатара звярнулася 12 заяўнікоў. Гэта не толькі жыхары Слуцкага рэгіёна, але і Капыльскага. Усе пытанні дэталёва разгледжаны, дадзены даручэнні.