Асабісты графік бяспечнага загару

10 августа 2017

Спякотнае надвор'е прывяло да ажыўлення на сталічных пляжах. Разам з павышэннем тэмпературы ўзрастае і рызыка атрымаць цеплавы або сонечны ўдар. Толькі за апошні тыдзень у сталічную бальніцу хуткай дапамогі з сонечнымі апёкамі трапілі 10 чалавек. А вось стварыць уласны графік бяспечнага загару можна з дапамогай спецыяльнага мабільнага дадатку.

Яго стварылі сталічныя медыкі. Аляксандра Кавеліч падрабязна.

Сонечныя выхадныя на вадасховішчы ператварыліся для Мікіты Тоўкача бальнічным тыднем. Некалькі гадзін разам з сябрамі адпачываў ля вады і гуляў у валейбол, а вось сонцаахоўныя сродкі праігнараваў. Як вынік – моцныя апёкі.

З такімі ж сімптомамі ў сталічную бальніцу хуткай дапамогі толькі на гэтым тыдні трапілі 10 чалавек. Аднак перш чым звярнуцца да медыкаў, варта ведаць і прыёмы першай дапамогі пры сонечным удары.

Каб такія веды заставаліся толькі ў тэорыі, медыкі раяць заўсёды выкарыстоўваць спецыяльную касметыку. А вось цень часам не ратуе ад апёкаў, калі знаходзіцца недалёка ад вадаёма. Сонечныя прамяні адлюстроўваюцца ад воднай гладзі і таксама могуць нанесці шкоду. Дарэчы, як загараць бяспечна - падкажа мабільны дадатак. Карысную праграму стварылі сталічныя медыкі.

Паспрабуем і мы. Зараз дадатак паказвае даволі высокі індэкс ультрафіялету. Уводзім уласныя параметры - знаходзіцца пад сонцам у такіх умовах рэкамендуюць не больш за 28 хвілін. Таймер паведаміць, калі неабходна будзе завяршыць сонечныя ванны.

Такім чынам можна стварыць свой графік бяспечнага загару. Гэта інфармацыя асабліва карысная ў найбліжэйшыя дні, якія будуць шчодрымі на сонца.