У Беларусі можа з'явіцца рэгіянальны цэнтр па лёгкай атлетыцы

10 Верасня 2019

Такія маштабныя спартыўныя падзеі, як лёгкаатлетычны матч Еўропа - ЗША здольныя пазітыўна ўплываць і на палітычную сітуацыю ў свеце.

Гэта Прэзідэнт Беларусі заявіў напярэдадні падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця спаборніцтва двух кантынентаў на стадыёне "Дынама". Гэта першае  такое  спаборніцтва за ўсю гісторыю лёгкаатлетычных федэрацый. Многія  спартсмены разглядаюць такое выступленне як добрую магчымасць падрыхтавацца да чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы, а вось маладыя атлеты настроены гучна заявіць аб сабе на вачах у лепшых з лепшых. 

А да старту матча на "Дынама" Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўнікамі лёгкаатлетычных асацыяцый  Себасцьянам Коэ і Свенам Арнэ Хансенам. Так, стала вядома, што ў Беларусі можа з'явіцца рэгіянальны цэнтр па лёгкай атлетыцы. Ён дазволіць рыхтаваць у нашай краіне атлетаў сусветнага ўзроўню. Па добрай традыцыі бакі абмяняліся падарункамі. Гасцям эксклюзіўны набор шакаладу, а Кіраўніку дзяржавы ў  якасці прэзента традыцыйны швейцарскі звон, бо штаб-кватэра Еўрапейскай асацыяцыі лёгкай атлетыкі  знаходзіцца ў Лазане.