Легкавое аўто сутыкнулася з аўтобусам у Мінску

7 сентября 2022

Не прапусціў аўтобус. Аварыя з удзелам грамадскага транспарту адбылася ў сталіцы. Днём на вуліцы Прытыцкага вадзіцель Skoda  сутыкнуўся з маршрутным аўтобусам, які завяршаў рух праз скрыжаванне. У выніку ўдару легкавы аўтамабіль апынуўся на тратуары. Пажылы вадзіцель іншамаркі з траўмамі дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя. Па факце ДТЗ інспектары праводзяць праверку.