Лёгкаатлетычную сустрэчу Еўропа - ЗША замежныя госці змогуць наведаць па бязвізавым рэжыме

28 августа 2019

Лёгкаатлетычную сустрэчу Еўропа - ЗША у Мінску, у адпаведнасці з указам Прэзідэнта, замежныя госці змогуць наведаць па бязвізавым рэжыме.

Для гэтага неабходна мець пры сабе пашпарт, а таксама арыгінальны або электронны білет на матчавую сустрэчу. Меры распаўсюджваюцца на грамадзян 74 дзяржаў. Для астатніх замежных грамадзян, якія прыедуць у нашу краіну з 1 па 15 верасня, наяўнасць білета стане ўмовай для атрымання беларускай візы.

Акрамя таго, 13 і 14 верасня ў Мінску пройдзе закрыццё мотасезона "H.O.G. Rally Minsk". Фестываль паводле традыцыі збірае вялікую колькасць замежных гасцей - для іх умовы бязвізавага рэжыму арганізаваныя ў тым жа парадку - наяўнасць пашпарта і білета. Таксама ў міліцыі нагадалі, што ўсе іншаземцы, у тым ліку і тыя, хто прыбыў па бязвізавым рэжыме больш як на 5 дзён, абавязаныя зарэгістравацца ў органах па грамадзянстве і міграцыі або на адзіным партале электронных паслуг.