Лёд на вадаёмах з-за тэмпературных кантрастаў становіцца менш трывалым

10 февраля 2022

Тэмпературныя кантрасты ўплываюць і на сітуацыю на вадаёмах. З-за  перападаў з мінуса на плюс лёд становіцца менш трывалым і неаднародным. Пакуль яго таўшчыня  адносна бяспечная - каля 15 сантыметраў. Аднак ратавальнікі нагадваюць: стан пакрыцця змяняецца рэзка і штодня. Рыбакам  не раяць выходзіць на лёд у адзіночку. Важна пры гэтым захоўваць дыстанцыю ў 5-6 метраў, не рабіць шмат лунак. А таксама мець пры сабе ратавальную камізэльку.

Каб пазбегнуць ахвяр ледзяной пасткі, ратавальнікі праводзяць прафілактычныя рэйды. Праводзяць гутаркі з аматарамі рыбнай лоўлі. Хутка і эфектыўна маніторыць сітуацыю на вадаёмах дапамагае і спецтэхніка