Лячэбныя спецустановы Беларусі застануцца пад пільнай увагай дзяржавы

3 ноября 2016

Завершана іх рэканструкцыя і абсталяванне для паўнацэннай сацыяльнай рэабілітацыі інвалідаў. Напярэдадні віцэ-старшыня Савета Рэспублікі Мар'яна Шчоткіна адкрыла ў Чавускім раёне новы корпус псіханеўралагічнага дома-інтэрната. Адначасова тут могуць праходзіць лячэнне больш як 300 чалавек.

На базе чавускага дома-інтэрната прыступілі і да рэалізацыі міжнароднага праекта "Голас сэрца" - 10 пацыентаў тут навучаюць грамаце, практычнай матэматыцы, уменню клапаціцца пра сябе.