Л. Макарына-Кібак сустрэлася з працоўным калектывам прадпрыемства "Прамень"

25 мая 2021

Прафілактыка кіберзлачыннасці - асноўная тэма сустрэчы старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Людмілы Макарынай-Кібак з працоўным калектывам абутковага "Праменя", якая прайшла напярэдадні ў рамках працы рэспубліканскіх інфармацыйных груп. Дэпутат падкрэсліла, што ў сучасных рэаліях пры высокім узроўні развіцця інфармацыйных тэхналогій і адпаведным росце кіберзлачынстваў важна павышаць пісьменнасць насельніцтва.

Дададзім, што правядзенне падобных сустрэч ужо стала традыцыяй. Яны дазваляюць даведацца пра тое, як жывуць людзі, якія ў іх ёсць патрэбнасці і праблемы.