Курсанты Магілёўскага вышэйшага каледжа міліцыі правялі дабрачынную акцыю

29 мая 2014

Напярэдадні сусветнага Дня абароны дзяцей курсанты Магілёўскага вышэйшага каледжа міліцыі правялі дабрачынную акцыю па здачы крыві. З 200 ахвочых медыкі адабралі 80 байцоў, якія сталі донарамі. Як адзначылі спецыялісты, гэта не першая такая акцыя ў рэгіёне. Сёлета донарамі ўжо сталі студэнты Магілёўскага ўніверсітэта харчавання і ўніверсітэта імя Куляшова.


Такія выязныя акцыі праводзяцца пастаянна і ва ўсіх рэгіёнах краіны. Кроў захоўваецца нядоўга, таму яе запасы на станцыях пералівання трэба пастаянна абнаўляць. На шчасце, у донарах сёння недахопу няма.