Кулуары "Вялікай размовы з Прэзідэнтам". Усё, што засталося за кадрам

3 марта 2019

Не меней цікава было і ў кулуарах "Вялікай размовы". Такая колькасць экспертаў і лідараў меркаванняў - сапраўдны поспех для журналістаў! І гэтым шанцам, вядома, скарысталіся і нашы калегі.

Аказалася, што сямігадзінны інфармацыйны марафон у гэты дзень паўплываў нават на попыт на авіябілеты. Што засталося за кадрам вялікай трансляцыі, раскажа Вераніка Бута.

Пятніца. 9:30 раніцы. Да пачатку "Вялікай размовы з Прэзідэнтам" яшчэ прыкладна гадзіна, але ў кулуарах ужо віруе жыццё. І нават сфарміраваўся свой "Клуб рэдактараў".

Больш, пэўна, не з мэтай вылічыць, ці рэпрэзентатыўная выбарка, а хутчэй каб падрыхтавацца да палявання на каментарыі, прэса ўважліва вывучае рассадку ўдзельнікаў. Якія, дарэчы, нават не падазраюць, што ўжо ў фокусе ў журналістаў.

Ды ўсё ж Уладзімір Кухараў і яго калегі з урадавага блока падстрахоўваюцца. Пад рукой важныя дакументы, свежыя лічбы, і за некалькі хвілін да пачатку некалькі ўдакладняльных званкоў на ўсякі выпадак. Да размовы гатовыя.

Дык як падрыхтавацца да шматгадзіннага марафону? Пытанне адрасуем прафесіяналам - супольнасці дактароў.

Усё ж да такога фармату былі гатовыя не ўсе. Сузаснавальнік холдынгу РБК на сустрэчы з лідарам Беларусі ўпершыню. І адразу ў нас цікавіцца: Аляксандр Лукашэнка такі ж непунктуальны, як і Уладзімір Пуцін?

А крыху пазней - у 10:30 - нават крыху здзівіцца: па Кіраўніку беларускай дзяржавы можна было нават гадзіннікі правяраць. Але яшчэ больш здзівіцца, калі даведаецца, што падобная размова два гады таму доўжылася 7 гадзін 20 хвілін. У журналіста самалёт увечар.

Ігар паспяхова вярнуўся дахаты, але іншым рэйсам. І, што больш важна для журналіста, з адказам на сваё пытанне. Звярнуцца да Прэзідэнта было няпроста: ахвотнікаў і сярод прадстаўнікоў прэсы, і сярод экспертаў традыцыйна нямала. І тут альбо шанцаванне, альбо хітрык, а лепш і тое, і іншае. Да такіх хітрыкаў журналістам у прэс-цэнтры звяртацца не прыходзілася. Тут бы паспець аператыўна выдаваць тое, што гучыць у прамым эфіры.

Фармат сустрэчы, пасля яе завяршэння гаварылі ўдзельнікі, схіляў да нязмушанага, давернага дыялогу. Але ад сябе магу сказаць, што не меней даверная атмасфера была і сярод журналістаў, якія асвятлялі "Вялікую размову". Калі як мінімум на 7 гадзін няважна, якое СМІ ты прадстаўляеш, усе становяцца адной камандай і, па сутнасці, яшчэ адным удзельнікам "Вялікай размовы". Дарэчы, як і глядач, які ў рэжыме рэальнага часу назіраў за гарачай дыскусіяй.