Горныя лыжы, сноўборд і цюбінг-трасы

3 января 2017

Зімовы спартыўны сезон сёлета прапаноўвае розныя віды забаў як для дзяцей, так і для дарослых. Гарналыжныя цэнтры для аматараў актыўнага адпачынку падрыхтавалі адмысловы  фармат катанняў - начны. Спускі са схілаў да апоўначы сёлета  стануць яшчэ і тэматычнымі.  А на трасе для экстрэмалаў будуць праводзіць майстар-класы і спартыўныя шоу.