Кулінарны батл дадаў сямейнай атмасферы на свяце ў Барысаўскім радзільным доме

20 октября 2023

Сем'і медыкаў  віншавалі сёння ў Барысаўскім радзільным доме. Святочны канцэрт аб'яднаў тых, хто знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцем і маладых матуль, якія зараз працуюць. Усяго ў калектыве амаль 450 чалавек. Віншаванні  і мужчынам: з нагоды Дня бацькі.

Сямейнай атмасферы  дадаў кулінарны батл. Творча медыкі падышлі і да афармлення восеньскіх букетаў. Удзельнічалі ўсе 14 аддзяленняў.