Кубракоў і Турчын прынялі ўдзел у калегіі УУС Мінаблвыканкама і адкрылі экспазіцыю новага музея міліцыі Мінскай вобласці

30 января 2024

Векавая гісторыя мужнасці, подзвігаў і працы ў імя бяспечнага жыцця роднага краю! Сёння ў міліцыі Мінскай вобласці з'явіўся новы музей. Экспазіцыю адкрылі ў будынку ўпраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама. І прымеркавалі да 85-годдзя ўпраўлення. Аднымі з першых экспазіцыю наведалі міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў і губернатар Цэнтральнага рэгіёна Аляксандр Турчын. Узнагароду ад кіраўніцтва - нагрудны знак "За садзейнічанне" - атрымала аўтар праекта Ганна Зайцава. Новы музей будзе адкрыты не толькі для супрацоўнікаў міліцыі, але і для школьнікаў, моладзі, неабыякавай да гісторыі нашай краіны.

Калегія УУС Мінаблвыканкама

І сёння ж Іван Кубракоў і Аляксандр Турчын прынялі ўдзел у калегіі ўпраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама. Адзін з галоўных вынікаў мінулага года - зніжэнне агульнай колькасці злачынстваў, у тым ліку з удзелам непаўналетніх. Аднак пры гэтым фіксуецца рост загінуўшых падчас дарожна-транспартных здарэнняў, а таксама рост кіберзлачынстваў. Таксама сёння падвялі і вынікі абласнога спаборніцтва. Сярод лепшых раённых аддзелаў унутраных спраў - Любанскі і Дзяржынскі. Персанальныя новыя званні і ўзнагароды атрымалі міліцыянеры з многіх раёнаў Мінскай вобласці. На цырымоніі адзначылі высокі ўзровень узаемадзеяння органаў унутраных спраў з выканаўчай уладай на карысць сацыяльна-эканамічнаму развіццю рэгіёнаў.

І як сёння адзначылі на калегіі, у юбілейны год працягнецца і ўдасканаленне матэрыяльна-тэхнічнай базы - гэта мадэрнізацыя і ўзвядзеннеа новых будынкаў (для работы міліцыі), а таксама жылля для супрацоўнікаў.