У пункце пропуску "Брузгі" сустрэліся кіраўнікі мытных ведамстваў Беларусі і Польшчы

11 марта 2016

Пункт пропуску для пешаходаў і веласіпедыстаў на Аўгустоўскім канале, аўтаматызацыя мытных працэдур, рост транзітных патокаў і, нарэшце, менш чэргаў. У міжнародным пункце пропуску "Брузгі" сустрэліся кіраўнікі мытных ведамстваў Беларусі і Польшчы. Сярод іншага размова на нарадзе зайшла і пра ўкараненне большай колькасці аўтаматычных сістэм для мытнага кантролю. Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне паскорыць працэдуры як для грузаў, так і для турыстаў. Дарэчы, мытныя ведамствы рашуча настроеныя спрыяць павелічэнню колькасці турыстаў, якія вандруюць праз Аўгустоўскі канал.

Гаворка ідзе пра пачатак рэканструкцыі пункта пропуску "Бераставіца-Баброўнікі". Сёлета польскі бок пачне работы на сваёй частцы мяжы. З беларускага боку работы ўжо завяршыліся. У 2017 годзе пачнецца будаўніцтва і новага аўтамабільнага моста на пад'ездзе да пункта пропуску. Таксама падчас сустрэчы ішла размова і аб развіцці транзітнай сістэмы для праекта "Шаўковага шляху", які дазволіць істотна павысіць узровень грузавых патокаў праз Беларусь.