Крушэнне самалёта пад Баранавічамі - аднаўляем карціну надзвычайнага здарэння

19 мая 2021
Болем і смуткам азмрочаны сённяшні дзень. Пад Баранавічамі пацярпеў крушэнне ваенны самалёт Лідскай штурмавой авіябазы Як-130. Яго экіпаж -  маёр Андрэй Нічыпорчык і лейтэнант Мікіта Куканенка - да апошняга змагаўся з тэхнікай, якая дала збой, каб самалёт не ўпаў на дамы. Машыну, якая пікіравала, удалося адвесці ад жылых масіваў, тым самым пазбегнуць шматлікіх ахвяр  цаной уласнага жыцця.
 Глыбокія спачуванні сем'ям загінуўшых лётчыкаў выказаў Прэзідэнт. Ход расследавання крушэння кіраўнік дзяржавы трымае на асабістым кантролі. Міністру абароны даручана асабіста перадаць словы падтрымкі і аказаць усю неабходную дапамогу сем'ям. . 

Расказвае Алеся Высоцкая (відэа).