Удалося ліквідаваць буйны лясны пажар у Лельчыцкім і Ельскім раёнах

25 мая 2015

Агонь ля беларускай мяжы на тэрыторыі Жытомірскай вобласці выявілі напярэдадні лётчыкі падчас авіяманіторынгу. Гарэлі трава і маладыя кусты на балоцістай мясцовасці. Асобныя ачагі дасягалі 5 гектараў. На ліквідацыю стыхіі накіравалі авіяцыю МНС, 33 адзінкі тэхнікі і задзейнічалі больш за 200 чалавек. 2 верталёты Мі-17, Мі-8 выканалі 44 скідванні вады. Для маніторынгу і ацэнкі сітуацыі працягваецца паветранае патруляванне.