"Буйным планам" з Лідзіяй Ярмошынай

6 октября 2015

За некалькі дзён да прэзідэнцкіх выбараў спецыяльны выпуск праграмы "Буйным планам". У гасцях у аўтара і вядучага Марата Маркава Лідзія Ярмошына. Ці ўсё і ці ўсе гатовыя да галоўнай палітычнай падзеі года? Чаму апазіцыйныя аксакалы не прынялі апазіцыйнага кандыдата? Што можна разгледзець паміж радкоў справаздач назіральнікаў? І ці праўда, што Лідзія Ярмошына сур'ёзна задумалася аб жыцці пасля ЦВК? Усё, што вы хацелі ведаць пра маючыя адбыцца выбары. Гэтае інтэрв'ю закрые ўсе прабелы. "Буйным планам" сёння пасля "Панарамы".