"Краса Беларусі - 2023": шматдзетныя мамы з усёй краіны будуць змагацца за ганаровы тытул

14 октября 2023

Аснова ўсіх будучых перамог закладваецца яшчэ ў сям'і. І тут, вядома, асаблівая роля ў мамы. Сёння шматдзетныя мамы з усёй краіны сабраліся ў Мінску, каб пазмагацца за ганаровы тытул "Краса Беларусі - 2023".

Ідзе падрыхтоўка да фіналу праекта, у ім удзельнічаюць 20 прадстаўніц прыгожай паловы. Ва ўсіх жанчын прафесіі розныя - урач, журналіст, маркетолаг, інжынер-праграміст, бухгалтар, але мэта адна - развеяць міф аб тым, што ў мамы траіх або нават пяцярых дзяцей няма магчымасці для самарэалізацыі.

У графіку шматдзетных прыгажунь на найбліжэйшы тыдзень дэфіле, прымеркі, экскурсіі, заняткі па акцёрскім майстэрстве, кулінарныя майстар-класы. Сёлета конкурс праходзіць ужо трэці раз. Фінальнае шоу адбудзецца ў Мінскім гарадскім палацы культуры 21 кастрычніка - у Дзень бацькі.