"Краса Беларусі - 2023": 20 шматдзетных маці з усёй краіны прыехалі ў Мінск пазмагацца за жаданую карону

16 октября 2023

Паказаць выдатны вобраз не толькі захавальніцы хатняга ачага, але і паспяховай асобы, якая рэалізавалася ў соцыуме. Гэта ўсё пра іх: удзельніц марафона прыгажосці "Краса Беларусі - 2023". 20 шматдзетных маці з усёй краіны напярэдадні прыехалі ў сталіцу, каб пазмагацца за жаданую карону. І вось ужо трэці конкурсны дзень супермамы сумяшчаюць справы сямейныя з майстар-класамі, удзелам у аглядзе талентаў, разбіраюцца ў ДНК этыкету і адшліфоўваюць мастацтва дэфіле. Сёння да б'юці-баталій далучылася Вікторыя Шаркова (падрабязнасці ў відэа).