Касманаўта Алега Навіцкага прызналі прыдатным да чарговага палёту на арбіту

24 января 2018

Аб гэтым ён паведаміў у сваім Instagram. Дабро дала галоўная медыцынская камісія. Спецыялісты вывучалі звесткі, атрыманыя за час паўгадавога назірання за станам здароўя 46-гадовага касманаўта. Як адзначыў Алег Навіцкі, зараз засталося дачакацца прызначэння ў экіпаж і - наперад! Вось чым падзяліўся з Агенцтвам тэленавін Алег Навіцкі (па тэлефоне).