Капыль рыхтуецца да правядзення Дня беларускага пісьменства і абласных "Дажынак"

9 июня 2021

Месца прыцягнення хлебаробаў і майстроў слова - Капыль рыхтуецца да правядзення Дня беларускага пісьменства і бласных "Дажынак". Усяго да восеньскіх свят зменяцца больш за 230 аб'ектаў. Зараз асвяжаюць фасады дамоў, рамантуюць дарогі і тратуары, мадэрнізуюць установы культуры і медыцыны, гасцініцы. Таксама для камфорту гасцей і жыхароў горада ўладкоўваюць паркоўкі і зоны адпачынку. Настрою і фарбаў дадасць новае кветкавае афармленне.

Да святочнага марафону Капыль рыхтуе і падарункі. Адкрыецца дзіцячая бібліятэка і кіназала, уладкуюць скейтпарк. Таксама з'явіцца інтэрактыўная Алея пісьменнікаў. На малых архітэктурных формах размесцяць QR-коды з усёй інфармацыяй аб знакамітых літаратарах.