Канцэрт да Дня Канстытуцыі Беларусі адбыўся ў Маскве

16 марта 2023

Ад далікатнай лірыкі да палымянага поп-рока. Вялікім канцэртам Дзень Канстытуцыі Беларусі адзначылі ў Маскве. Павіншаваць сваю краіну са святам у сталіцу Расіі прыехаў сапраўдны творчы дэсант. Артысты, кампазітары, выканаўцы розных жанраў і музычных кірункаў аб'ядналіся разам у праграме "Зямля пад белымі крыламі". Пранікліва і далікатна, кожны па-своему прызнаваліся са сцэны ў любові да Радзімы. Праз музыку гаварылі пра галоўныя каштоўнасці: захаванне гістарычнай памяці, павагу да старэйшага пакалення і сямейныя традыцыі.

Канцэрт "Зямля пад белымі крыламі" - гэта першы маштабны выхад беларускіх артыстаў на тэрыторыі краіны-саюзніцы. У планах сёлета правесці ў Расіі серыю канцэртаў зорак беларускай эстрады з патрыятычным акцэнтам.