Кантрасны снежань: ноччу мінус, днём плюс

15 декабря 2020

Асцярожнасць трэба праявіць вадзіцелям гэтымі днямі. Сітуацыя на дарогах напружаная: галалёдзіца і дрэнная бачнасць з-за туману. Ноччу і раніцай у многіх раёнах чакаюцца кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). На працягу тыдня і ў выхадныя - цёплае для сярэдзіны снежня надвор'е. Мінімальная ноччу тэмпература паветра - мінус 7 градусаў, а максімальная днём - плюс 5.