Конкурс інавацыйных праектаў Belarus Energy Award 2021 пройдзе ў Мінску з 12 па 15 кастрычніка

6 октября 2021

Не толькі прэзентаваць інавацыйныя ідэі, але і зрабіць іх камерцыйнымі! Маладыя навукоўцы, навучэнцы каледжаў і ўніверсітэтаў, а таксама ўсе, хто цікавіцца энергетыкай і экалогіяй, могуць прыняць удзел у конкурсе стартап-праектаў Belarus Energy Award 2021. Прэзентацыі адбудуцца на наступным тыдні ў рамках Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму. Сярод намінацый - "Разумны горад", "Электра" і "Энергазберажэнне". Акрамя ўзнагарод, пераможцы атрымаюць магчымасць супрацоўніцтва з аўтарытэтнымі беларускімі і расійскімі індустрыяльнымі і тэхнапаркамі.

25 Беларускі энергетычны і экалагічны форум пройдзе з 12 па 15 кастрычніка і збярэ ў Мінску ўдзельнікаў з сямі краін.