Кангрэс "Інавацыйная кардыялогія" сабраў лепшых спецыялістаў Беларусі, Ізраіля, Казахстана і Расіі

20 октября 2022

Высокія тэхналогіі ў дыягностыцы і лячэнні кардыялагічных захворванняў, магчымасці выкарыстання IT і штучнага інтэлекту. Перспектывы ўкаранення нанатэхналогій у медыцыне ацанілі ўдзельнікі кангрэса "Інавацыйная кардыялогія". Пляцоўка сабрала лепшых спецыялістаў Беларусі, а таксама Ізраіля, Казахстана, Расіі, гатовых дзяліцца перадавымі навуковымі ведамі і практычным вопытам. Свае стартапы прэзентавалі і прадстаўнікі Парку высокіх тэхналогій. Да працы секцый дабавілі адукацыйныя - сімуляцыйныя майстар-класы па кардыяхірургіі, рэнтген-эндаваскулярнай хірургіі і сардэчна-лёгачнай рэанімацыі.

Такі кангрэс у Беларусі праводзяць упершыню. Гэта сумесная ініцыятыва Рэспубліканскага медцэнтра Кіраўніка спраў Прэзідэнта, Міністэрства аховы здароўя, таварыства радыёлагаў і Парку высокіх тэхналогій.