Кампаніі-пастаўшчыкі рыхтуюцца да чэмпіянату свету па хакеі

23 октября 2013
За 198 дзён да старту чэмпіянату свету па хакеі ў сталіцы працягваецца міжнародны семінар арганізацыйных камітэтаў, спонсараў і партнёраў планетарнага форуму.

Прадстаўнікі сусветна вядомых кампаній абмяркоўваюць пытанні аб аб'ёме бязвыплатных паставак у Беларусь сваёй прадукцыі. Сярод удзельнікаў семінара дзесяць айчынных прадпрыемстваў. З ліку беларускіх кампаній на конкурснай аснове яшчэ будуць абраныя дзве, адна з якіх стане афіцыйным аператарам сотавай сувязі чэмпіянату. Дарэчы, усяго ўдзельнікамі семінара сталі 74 дэлегаты.

Сёння ж у Мінск прыехалі прадстаўнікі сусветных вяшчальных кампаній, каб на працягу двух дзён абмеркаваць нюансы тэлетрансляцый будучых матчаў.