Камітэт дзяржкантролю праводзіць маніторынг патэнцыйна небяспечных будынкаў і прылеглых тэрыторый

28 июня 2021

Доступ на патэнцыйна небяспечныя аб'екты і парушэнне санітарных нормаў у дзіцячых садах. Менавіта такія недахопы выявілі супрацоўнікі Камітэта дзяржкантролю пасля правядзення маніторынгу стану спраў у будаўнічай і сацыяльнай сферы. Практычна ўсе выяўленыя парушэнні аператыўна ліквідуюцца. Для пытанняў, якія патрабуюць значных фінансавых выдаткаў, складзены спецыяльны графік вырашэння. Пра першыя вынікі праверак рэпартаж Юрыя Карняловіча (відэа).