Камітэт дзяржкантролю правярае дзяржаўны камерцыйны жылы фонд краіны

26 марта 2018

Людзі, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, просяць "спусціцца з нябёсаў на зямлю". І ў рэаліях жыцця вырашыць вострыя праблемы. Камітэт дзяржкантролю правярае дзяржаўны камерцыйны жылы фонд краіны. Сёння толькі ў Мінскай вобласці на балансе знаходзіцца 15 тысяч кватэр. Некаторай частцы з іх патрэбны сур'ёзны рамонт. Нярэдкія выпадкі, калі жыллё і нават цэлыя дамы пустуюць дзесяцігоддзямі, руйнуючыся і прыходзячы ў непрыдатнасць. І гэта прытым, што шматлікім патрэбна паляпшэнне ўмоў пражывання. У чым прычыны такой безгаспадарчасці? Неадназначныя меркаванні выслухаў Уладзімір Каралёў.

Гэты дом у Любанскім раёне - пабудова 1937 года. Калі адгэтуль з'ехаў апошні гаспадар, не ўспомняць нават старажылы. Жыллё лічыцца на балансе мясцовага сельсавета. Але назваць гэта камерцыйным жылфондам язык не паварочваецца. Ён проста прыйшоў у непрыдатнасць. І такіх гісторый у Мінскай вобласці шмат.

Жыллё адрамантаваць можна, запэўніваюць нас у мясцовым сельсавеце. Але эканамічна выгадней пабудаваць новае. Па суседстве з прыватнай пабудовай - дом закансерваваны. Тут таксама замкнёны круг. Разлік паказаў, што адрамантаваць будынак даражэй, чым узвесці новы. А знесці пабудову не маюць права, бо яна не прызнана аварыйнай. Сцены таўшчынёй метр, хутчэй за ўсё, прастаяць вельмі доўга. А значыць, такі помнік за акном не адзін год будзе “радаваць” жыхароў гэтага пяціпавярховіка.

Такая ж сітуацыя ў Беларусі не рэдкасць, прызнаюцца Камітэце дзяржкантролю. Асобныя прадпрыемствы і нават выканкамы давялі жылы фонд да бядотнага становішча. І гэта прытым, што ў нашай краіне хапае людзей, якія маюць патрэбу ў жыллі.

Вось так выглядае адна з камерцыйных кватэр у Любанскім раёне. І гэта прытым, што сёння ў гэтым рэгіёне павышаны попыт на жыллё. Тут будуецца калійны горна-ўзбагачальны комплекс "Слаўкалій". Прыезджым будаўнікам з Расіі патрэбна жыллё. А попыт павышае цэны. Некаторыя прыватнікі прапаноўваюць наймаць кватэру па мінскіх цэнах. Дзяржаўнае камерцыйнае жыллё таннейшае. Але не ўсе ўліковыя кватэры ў добрым стане, ды і дому патрэбен капітальны рамонт.

Такая сітуацыя не адзінкавая. У Лідскім раёне тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, больш за 10 тысяч чалавек. І гэта прытым, што дзясяткі кватэр пустуюць па прычыне тэхнічна нездавальняльнага стану. Што рабіць з гэтым домам, не ведаюць ні яго насельнікі, ні агракампанія, якая зараз жадае пазбавіцца ад пабудовы, сабраўшы грошы з жыхароў на капітальны рамонт.

Безумоўна, мы не заклікаем бяздумна марнаваць грошы на падтрыманне трухлявага або аварыйнага жылля. Пэўна, у гэтай сітуацыі жадаецца верыць, што тыя дамы альбо кватэры, якія яшчэ можна выратаваць, трапяць у адказныя рукі. У кожным выканкаме на чарзе стаяць сіроты, інваліды, льготнікі, сем'і, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жылля. І на гэтым фоне проста блюзнерска бачыць, што частка жылога фонду краіны проста руйнуецца на вачах.