Джыу-джытсу ў Наваполацку папулярны больш за 20 гадоў

21 декабря 2019
Адразу некалькі высокіх узнагарод наваполацкія спартсмены прывезлі з Кубка па баявым джыу-джытсу сярод дзяцей і моладзі, які праходзіў у Баку. У прэстыжных спаборніцтвах удзельнічалі прадстаўнікі Расіі, Азербайджана, Грузіі, Ірана і нашай краіны. У Наваполацку гэты від адзінаборства папулярны больш за 20 гадоў. Зараз джыу-джытсу займаюцца больш за 70 дзяцей рознага ўзросту. Марына Раманоўская наведала трэніроўку. 

Дзяніс і Яўген Яскевічы - браты-блізняты. Пяць гадоў таму разам прыйшлі на трэніроўку, і з таго часу джыу-джытсу стала часткай паўсядзённасці школьнікаў. Нядаўна наваполацкія спартсмены вярнуліся з чарговых спаборніцтваў. Яўген - з золатам, Дзяніс - са срэбрам. У камандным заліку каманда заняла другое месца. 

Гісторыя джыу-джытсу ў Наваполацку пачалася з невялікага клуба больш за 20 гадоў таму. Зараз трэніроўкі праходзяць на дзвюх пляцоўках. Стаўку ў Наваполацку робяць на развіццё дзіцячага спорту. Уладзіслаў Усанін - афіцыйны прадстаўнік Беларусі ў Сусветнай федэрацыі джыу-джытсу. Яго выхаванцы адкрываюць для сябе стыль Хакутару. 

Джыу-джытсу галоўнае не сіла, а розум. Гэта сцвярджэнне трэнеры праносяць праз кожны занятак. Адзінаборства нават параўноваюць з шахматамі. Трэба пралічваць кожны крок. Толькі так можна разлічваць на перамогу. 

Трэнеры кажуць: барацьба джыу-джытсу лёгка ўспрымаецца дзецьмі. Аптымальны ўзрост для пачатку наведвання заняткаў - чатыры гады. Адзінаборства развівае і фізічна, і маральна. 

Федэрацыя падтрымлівае цесную сувязь з пятнаццаццю краінамі свету. Зараз спартсмены рыхтуюцца да чарговых турніраў, якія адбудуцца ў Літве і Украіне.