Калектыў медработнікаў Гарадской дзіцячай інфекцыйнай бальніцы ўдастоены прэміі "За духоўнае адраджэнне"

11 января 2021

У Беларусі ў прыярытэтных спісах на вакцынацыю ад каранавіруса - медработнікі, педагогі і тыя, хто ў сілу прафесіі шмат кантактуе з людзьмі. За суткі ў краіне - плюс 1 792 пацыенты з COVID-19. Барацьба ідзе за кожнага чалавека, і, вядома, асаблівая ўвага - дзецям.

Так, юныя жыхары сталіцы, у якіх пацвердзіўся каранавірус, праходзяць лячэнне ў дзіцячай інфекцыйнай бальніцы. Зараз там прымаюць і дарослых. Галоўнае - дапамагчы кожнаму. За самаадданую працу калектыў медработнікаў удастоены прэміі "За духоўнае адраджэнне". З урачамі і пацыентамі пагутарыла Алена Вітко.