"Колькасць карупцыйных злачынстваў у Мінску за год знізілася прыкладна на 20%

23 ноября 2015

Такую лічбу агучылі на семінары ідэолагаў, прысвечаным навацыям у барацьбе з гэтай праблемай. На форуме прадстаўнікі найбуйнейшых арганізацый Мінска абмеркавалі будучыню "Закона аб барацьбе з карупцыяй", які ўступіць у сілу ўжо ў студзені.

У яго новай рэдакцыі рэалізаваны новыя кірункі ў процідзеянні хабарам. Сярод іх - забарона прымаць на дзяржслужбу людзей, якія ўчынілі цяжкія або асоба цяжкія злачынствы супраць інтарэсаў краіны.

Дзмітрый Крупко, начальнік аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю пракуратуры г. Мінска: "Асноўнай задачай для прафілактыкі карупцыйных правапарушэнняў з'яўляецца максімальна абмежаваць удзел чыноўнікаў у прыняцці нейкіх адміністрацыйных рашэнняў, арганізацыйных рашэнняў. Для гэтага існуе прынцып аднаго акна, які часта прымяняецца ў нас. Адной з мер таксама можа быць узмацненне адказнасці тых жа службовых асоб, а таксама асоб, якія жадаюць скарыстацца паслугамі службовай асобы ў сваіх інтарэсах".

Самымі распаўсюджанымі злачынствамі, якія маюць карупцыйны складальнік - па-ранейшаму з'яўляюцца крадзеж, злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі і атрыманне хабару.