Колькасць бедных людзей на Зямлі дасягнула небывалага ўзроўню

23 мая 2022
З патрабаваннем прыняць неадкладныя меры да ўтаймавання росту няроўнасці  да ўрадаў планеты звярнулася ўплывовая міжнародная дабрачынная арганізацыя "Оксфам". Колькасць бедных на Зямлі дасягнула небывалага ўзроўню. Пры гэтым за час пандэміі, паводле даных арганізацыі, колькасць мільярдэраў на планеце павялічылася амаль на 600 чалавек - зараз іх 2700.