Калі стартуюць навагоднія кірмашы ў Беларусі

4 декабря 2023

Больш як 600 навагодніх кірмашоў правядуць у Беларусі, першыя стартуюць ужо 8 снежня. А з 15 снежня адкрыюцца ёлачныя базары.

Па краіне гэта амаль тысяча зялёных пунктаў. У асартыменце - іглічныя дрэвы, елкі ў кадках і духмяныя букеты. Рыхтуюцца да тэматычнага шопінгу таксама гандлёвыя аб'екты. Завяршаецца афармленне вітрын і ўпрыгажэнне зал. Усяго прапануюць больш як 20 тысяч навагодніх найменняў. У іх ліку і салодкія падарункі - каля 70 кандытарскіх варыяцый. Да гэтага сезона ва ўпакоўку ўкаранілі 3D-фармат і снежныя галаграмы.

Святочны гандаль парадуе навагоднімі сейламі і дэгустацыямі, рэкламнымі гульнямі і інтэрактывам. Усяго запланавана каля 12 тысяч зімовых акцый.