Калі па новым мосце цераз Нёман пойдзе транспарт, што будзе са старым мостам з багатай гісторыяй?

20 февраля 2023

Новая транспартная артэрыя цераз Нёман у хуткім часе з'явіцца ў Мастоўскім раёне. У прыгарадзе райцэнтра ўзводзяць сучасны аўтамабільны мост даўжынёй больш за 270 м. Фінансуецца праект у рамках Рэспубліканскай праграмы "Дарогі Беларусі" і на яго рэалізацыю выдзелена больш за 32 млн рублёў.

Новы мост будуюць побач са старым металічным, які ўжо не адпавядае сучасным патрабаванням, але мае багатую гісторыю. Мясцовыя ўлады плануюць яго захаваць, перарабіць у пешаходны і ўключыць у турыстычныя маршруты раёна. Пра ўнікальны праект двух мастоў распавёў Юрый Карняловіч (відэа).