Качанава: Чалавек і клопат пра яго з'яўляюцца асноватворнымі падыходамі ў развіцці Беларусі і Кыргызстана

16 ноября 2023

"Чалавек і клопат пра яго з'яўляюцца асноватворнымі падыходамі ў развіцці Беларусі і Кыргызстана". Пра гэта заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава падчас міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай 85-годдзю Жагорку Кенеша.

У Бішкеку праходзіць восеньская сесія Міжпарламенцкай асамблеі СНД. Спікер верхняй палаты падкрэсліла, што для Беларусі Кыргызстан заўсёды быў і застаецца дружалюбнай і блізкай краінай. Унікальны вопыт па ўдасканаленні нацыянальнай прававой сістэмы, эфектыўная і зладжаная праца ўсіх пакаленняў заканадаўцаў Кыргызстана многім можа служыць прыкладам.

Сёння ў дзяржаўнай рэзідэнцыі "Ала-Арча" пройдзе таксама пасяджэнне Савета Міжпарламенцкай асамблеі СНД. Плануецца абмеркаванне актуальных пытанняў парадку дня, падвядзенне вынікаў праведзеных у 2023 годзе мерапрыемстваў, давядзенне інфармацыі аб маніторынгу выбарчых кампаній на прасторы СНД.