Да Дня Незалежнасці гатовыя ратавальнікі, медыкі і міліцыя

1 июля 2019

Яны перайшлі на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Так, у Мінску па выкліку ў выпадку неабходнасці прыйдуць больш за 20 мабільных брыгад хуткай дапамогі. Традыцыйна ля месцаў святкаванняў будзе праводзіцца надгляд. Каб праход быў максімальна хуткім, арганізуюць дадатковыя КПП для ветэранаў і людзей з дзецьмі. 

Дзмітрый Кур’ян, начальнік упраўлення аховы правапарадку МУС Беларусі: "Для гэтых мэт усе аб'екты, дзе будуць праводзіцца дадзеныя мерапрыемствы, таксама будуць узятыя пад ахову. Будуць праводзіцца надглядальныя мерапрыемствы, ажыццяўляцца кантроль за правапарадкам у гэтых месцах. З нашага боку будуць прынятыя ўсе неабходныя меры для таго, каб і дадзенае сур'ёзнае мерапрыемства было праведзена на высокім узроўні".

Адзначым, праваахоўнікі будуць несці службу ва ўзмоцненым варыянце да 4 ліпеня.