Да Дня горада змянiлiся не толькі цэнтральныя, але i раённыя пляцоўкі Мінска

31 августа 2022

Ярка і маштабна беларуская сталіца сустрэне 955-годдзе. Асноўныя лакацыі да Дня горада ўжо аформілі. 8-метровыя лічбы і флагавыя канструкцыі, напрыклад, разгарнуліся ля падножжа стэлы "Мінск - горад-герой". Каларытна таксама каля Палаца спорту і ў Верхнім горадзе. Там усімі фарбамі зайгралі калоны гарадской Ратушы, атмасферы дадае і святочны талісман. Дарэчы, у аснове графікі сёлета сіне-блакітны колер (гэтая гама пераважае ў гербе і флагу сталіцы). На дызайнерскіх кампазіцыях таксама славутасці горада і кляновы ліст. 

Асноўныя  работы па афармленні завершаны. Да Дня горада змянiлiся не толькі цэнтральныя, але i раённыя пляцоўкі. Там манціруюць святочныя сцэны.