Кніжнага зубра прытулілі ў Нацыянальнай бібліятэцы

10 ноября 2019
Незвычайны арт-аб'ект можна ўбачыць у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Там пасяліўся зубр, праўда, кніжны. Ён створаны з арыгінальных механізмаў друкарскіх станкоў XIX і XX стагоддзяў і ўпрыгожаны друкарскім шрыфтам. У сэрцы зубра - эмблема першадрукара Францыска Скарыны: сонца з паўмесяцам. Галаву жывёліны ўпрыгожвае літара алеф - першая ў фінікійскім, яўрэйскім і грэчаскім алфавітах. Аўтар скульптуры - беларускі дызайнер Генадзь Катлінскі. Важыць зубр хай-тэк паўтоны. 

Пакуль у гэтых сценах сімвал беларускай кніжнасці часовы жыхар. Ужо вядуцца пошукі спонсараў, дзякуючы якім Алеф, так клічуць зубра, застанецца ў бібліятэцы назаўжды.