Клятву на вернасць Радзіме і народу прынеслі звыш 500 пагранічнікаў новага папаўнення

8 июня 2019

Ахоўваць беларускія межы. Клятву на вернасць Радзіме і народу сёння прынеслі звыш 500 пагранічнікаў новага папаўнення. Адно з урачыстых мерапрыемстваў прайшло ў Дзяржынску. На службу салдаты былі прызваныя вясной. Некалькі тыдняў навабранцы спасцігалі асновы пагранічнай справы. Ужо ў панядзелак яны прадоўжаць падрыхтоўку ў вучэбных пунктах, пасля чаго іх размяркуюць у пагранічныя падраздзяленні. Адзначым, ваенная прысяга – святы абавязак для кожнага байца. Пасля цырымоніі салдаты адправіліся ў першае звальненне.