Кліматычны цуд у Батанічным садзе - на клумбах квітнеюць летнія маргарыткі, хрызантэмы, пятунні і нават дзьмухавец

11 ноября 2021
Летняе сола пад восеньскі акампанемент. Кліматычны цуд заўважаны на тэрыторыі сталічнага Батанічнага сада. На календары  залаты лістапад, а на клумбах квітнеюць летнія маргарыткі, хрызантэмы, пятунні і нават дзьмухавец. Вытанчанымі бутонамі зноў стракацяць  ружы і кустарнікі рададэндранаў. Нетыповую для восені з’яву выклікалі віражы надвор'я. За апошні месяц зафіксавана шмат дзён, калі тэмпература паветра была вышэйшай за кліматычную норму.

На думку біёлагаў, раслінам не пашкодзяць стабільныя начныя замаразкі і суровае надвор’е, якое абяцаюць метэапрагнозы. Нагадаем, да канца тыдня будзе ад 0 да 8 цяпла без ападкаў. Пры гэтым парывы ветру будуць дасягаць 14 метраў за секунду.