Кітай накіруе гуманітарны груз для Беларусі

14 мая 2020
Чарговы буйны гуманітарны груз для Беларусі накіруе Кітай. Ён прыбудзе трыма партыямі: двума авіярэйсамі і па чыгунцы. 15 мая, 20 мая і ў чэрвені. Груз уключае ў сябе тэст-сістэмы, інфрачырвоныя тэрмометры, рэспіратары і іншыя сродкі засцярогі. У цэлым у Беларусь будзе дастаўлена больш за мільён адзінак розных медпрыстасаванняў.