Хрысціяне ідуць з паклонам да магілы святой Валянціны Мінскай

21 апреля 2015

Больш за 30 гадоў яна была прыкавана да ложка, але аздараўляла фізічна і духоўна іншых... Святая Валянціна Мінская - першая ў Беларусі жанчына, якую далучылі да блажэнных, трэцяя ў праваслаўным свеце. У наступным годзе будзе паўстагоддзя, як Валянціна Мінская пайшла з жыцця. Яна прасіла, каб да яе прыходзілі як да жывой. І сёння людзі нясуць да блажэннай асабістыя перажыванні, а святая дапамагае ў жыццёвых выпрабаваннях.

Рэпартаж Аляксандры Драгун.

Алег Масліеў паказвае фрагменты сцяны, што ўцалелі пасля зруйнавання царквы. Гэты артэфакт для яго, як і для астатніх вернікаў, найвялікшая каштоўнасць. 8 гадоў таму пачалі адраджаць святыню ў вёсцы Станькава, якая амаль паўстагоддзя была ў заняпадзе.

Больш за 100 гадоў таму тут служыў протаіерэй Фёдар Чарняўскі - бацька блажэннай Валянціны Мінскай. У Свята-Мікалаеўскай царкве дзяўчынку хрысцілі. Амаль увесь час праводзіла ў храме: спявала ў царкоўным хоры, дапамагала ў нядзельнай школе.

Святая Валянціна Мінская - першая ў Беларусі жанчына, якую далучылі да блажэнных, трэцяя ў праваслаўным свеце. Яе жыццё поўнае трагізму і выпрабаванняў. Больш за 30 гадоў яна была прыкавана да ложка. Сама хварэла, але аздараўляла фізічна і духоўна астатніх.

У храме Пакрова Прасвятой Багародзіцы, што ў Дзяржынску, ёсць ікона блажэннай Валянціны. Матушка адлюстравана ў поўны рост, што неўласціва для абразоў з лікам святых.

Матушку Валянціну кананізавалі ў 2006 годдзе. Мясцовы іканапісец, натхнёны гэтай падзеяй, намаляваў выяву святой для храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Ля абраза заўсёды гараць свечкі і стаяць кветкі ад удзячных пілігрымаў і вернікаў.

Ідуць з паклонам хрысціяне і да магілы святой. Пахавана яна недалёка ад роднай вёскі Коскі. Пад навесам, упрыгожаным кветкамі, спачывае Валянціна Мінская.

Валянціна Мінская прасіла, каб да яе на магілу прыходзілі як да жывой. Кожную нядзелю тут праводзяць набажэнствы. Вернікі дзякуюць за духоўнае акармленне і дзеляцца асабістымі гісторыямі цудоўнай дапамогі.